Экскурсія ў ПАВЧ 2

 

Экскурсія ў ПАВЧ 2

Общество
23.11.2022
704
Для дзяцей пажарны-чалавек гераічны, і ў былыя гады, і сёння, які ратуе з агню людзей, паўстае на шляху любых разбурэнняў. Павага да пажарных, стаўленне да іх заняткаў, цікавасць да прафесіі стала стымулам для наведвання вучнямі 7 А класа СШ №5 пажарнай аварыйна-выратавальнай часці № 2.

Прымерка амуніцыі ратавальніка..jpg

Прымерка амуніцыі ратавальніка.

Цікавай і пазнавальнай экскурсія стала дзякуючы старшаму інспектару ПАВС 2   Міхаілу Глазкіну, які спачатку правёў экскурсію па будынку, паказаў каравульныя памяшканні, месца адпачынку выратавальнікаў, спартыўную залу. Пасля рабят чакала самае цікавае і відовішчнае месца ва ўсёй часці - гэта гараж баявых машын. Міхаіл Уладзіміравіч прадэманстраваў юнакам і дзяўчатам пажарную тэхніку, баявое адзенне, нават прынцыпы работы некаторых пажарных інструментаў. Многія з рабят змаглі на сабе прымераць баявую каску, пасядзяць у пажарнай машыне і хоць на хвіліну адчуць сябе сапраўдным пажарным. 

Пасля экскурсіі рабяты яшчэ доўга дзяліліся ўражаннямі з сябрамі, бацькамі. І хто ведае, можа праз некалькі гадоў хтосьці з рабят вернецца ў пажарную часць, але ўжо не на экскурсію, а на работу!        

Фота на памяць..jpg

Фота на памяць.



Марыя Дзятковіч,

настаўнік беларускай мовы і літаратуры СШ 5, класны кіраўнік 7 А класа.