Смаргонец – на тэлепраекце “Я знаю!”

 

Смаргонец – на тэлепраекце “Я знаю!”

Общество
21.11.2022
679
Рэспубліканскі тэлевізійны праект “Я знаю!” па-ранейшаму збірае самых эрудыраваных, ініцыятыўных і знаходлівых школьнікаў з усёй краіны.

IMG_20221120_104307.jpg

20 лістапада ў здымках новага сезона папулярнай тэлеперадачы ўдзельнічаў вучань 7 А класа СШ №3 Яраслаў Саткевіч. Каб паўдзельнічаць у самым маштабным тэлевізійным праекце, Яраслаў прайшоў адборачны тур у сваёй школе і ў раёне. Ён быў абраны з ліку шматлікіх прэтэндэнтаў з усёй Гродзеншчыны.

Яраслаў вучыцца на “выдатна”. Амаль усе вучэбныя дысцыпліны даюцца яму лёгка, найбольш любіць геаграфію і матэматыку. За апошнія два гады Яраслаў прыняў удзел у раённым і абласным этапах рэспубліканскай алімпіяды па геаграфіі: быў узнагароджаны дыпломамі II і III ступені. Акрамя вучобы, Яраслаў актыўна займаецца спортам – наведвае секцыю па каратэ, апошнім часам нават выступае ў ролі суддзі.

У якасці падтрымкі на запіс праграмы паехалі класны кіраўнік Вольга Ільіна (аўтар гэтага матэрыялу) і маці – Аксана Саткевіч.

Падчас першага тура гучалі цікавыя і займальныя  пытанні з розных галін: матэматыкі, гісторыі, геаграфіі, беларускай літаратуры… Каб адказаць на пытанні, удзельнікам шоу патрэбна было не толькі добрае веданне школьнай праграмы, але і агульная  эрудыцыя, кемлівасць, здольнасць арыентавацца ў розных галінах навукі. Удзельнікам патрэбна было адказаць на 12 пытанняў першага тура. Час на адказу – 7 секунд.

У час гульні настаўнікі знаходзіліся ў імправізаванай “настаўніцкай”. Яны таксама з’яўляліся непасрэднымі ўдзельнікамі шоу: спрабавалі самі адказаць на пытанні, падтрымлівалі ўдзельнікаў шоу на працягу ўсяго тура. А як хваляваліся за сваіх вучняў!

IMG_20221120_121617.jpg

Безумоўна, самыя яскравыя ўражанні пакінула студыя “Беларусьфільм”, дзе адбываліся здымкі. “Там столькі камер!” – успамінае Яраслаў. – Было вельмі цікава і хвалююча. Спадабалася сама гульня. Цікава было праверыць свае сілы. Паводле правілаў гульні, удзельнічаць можна адзін раз у тры гады. І калі мне выпадзе яшчэ раз магчымасць прыняць удзел у праекце, я з радасцю згаджуся”.

Пасля першага  тура  чатыры ўдзельнікі  праекта не прайшлі ў 2 тур, бо набралі меншую колькасць балаў. Сярод іх быў Яраслаў. Але для нас усіх, аднакласнікаў, класнага кіраўніка, яго бацькоў Яраслаў Саткевіч – пераможца.

Вольга ІЛЬІНА,

класны кіраўнік 7 А класа СШ №3.