Гімназісты са Смаргоні пабывалі ў Дукоры

 

Гімназісты са Смаргоні пабывалі ў Дукоры

Общество
16.11.2022
922

Праграма экскурсіі была на любы густ: батлейка; маленькі звярынец, нават з вялікімі жывёламі – якамі і зубрамі; музей культурна-гістарычнай спадчыны Беларусі; вуліца майстроў з магчымасцю паглядзець творчы працэс, набыць сувеніры, паласавацца мёдам у сотах, з’есці варанай кукурузы, пакаштаваць слодыча з гарачай гарбатай; прайсці  квэст дзеля ўратавання пана Твардоўскага – героя батлейкі, які падмануў хітрага чорта.

Гасцей сустракалі ў старажытных строях, размову вялі на добрай беларускай мове. Ва ўсім тут прасочвалася павага да культуры народа і гордасць за краіну.

Узрушылі рабят шматлікія рэчы: перавернуты дом, хатка на дрэве, старажытны горад з плошчай і страшэннай пытальняй, у якую лепш не заходзіць. Тут яны пабачылі на свае вочы гільятыну і шмат чаго яшчэ.  Дзеці перагарнулі змрочныя старонкі старажытнасці і пабеглі па сцежачцы да вальераў з жывёлай: падзівіліся на  магутных зубраў, муфлонаў, ваўкоў, енатавідную сабаку, розных птушак, якіх узначальваюць элегантныя страусы.

Не абышлі гімназісты і магутны дуб, 400 год чакаў ён гэтай сустрэчы! Замовілі жаданне – павінна здзейсніцца…

Мала хто з наведвальнікаў чуў да гэтага пра Дукору. Дукора стала для іх найвялікшым адкрыццём: дзівосныя мясціны не за далёкімі марамі-акіянамі, яны зусім побач.

Дукор сустракае гасцей..jpg

Дукор сустракае гасцей.

Катанне на брычцы..jpg

Катанне на брычцы.

Квэст для дзяцей.jpg

Квэст для дзяцей.

Алена Панфёрава, настаўніца гімназіі г. Смаргоні.