Асеннія канікулы ў школьным лагеры

 

Асеннія канікулы ў школьным лагеры

Общество
02.11.2022
1534
Асеннія канікулы – усяго крыху больш за  тыдзень, але нават за гэты час неабходна паспець многае. Адны школьнікі адпачываюць ад вучобы дома, другія ў бабуль-дзядуль, трэція з задавальненнем наведваюць школьны лагер дзённага знаходжання  “ Пунсовы ветразь”, які гасцінна расчыніў свае дзверы ў сярэдняй школе №3.

Гуляем у лато..jpg

Гуляем у лато.

Праблема занятасці дзяцей у гэты перыяд асабліва актуальная для бацькоў малодшых школьнікаў. Важна, каб дзіця было пад прыглядам і адпачынак прайшоў цікава і змястоўна.

У аздараўленчым лагеры  “ Пунсовыя ветразі “ вялікая ўвага ўдзяляецца стварэнню ўмоў для рэалізацыі дзіцячых інтарэсаў, фарміраванню пазнавальнай актыўнасці ўзельнікаў лагера праз вывучэнне гісторыі роднага краю, культуры свайго народа. Кожны дзень мае сваю назву: “Беларусь культурная”,  “Беларусь спартыўная“ і інш. У гэты перыяд з навучэнцамі праводзяцца цікавыя мерапрыемствы, якія спалучаюць у сабе розныя віды дзейнасці: прагулкі, спаборніцтвы, экскурсіі, віктарыны, эстафеты, кіналекторыі. А таксама вялікая ўвага ўдзяляецца навучанню бяспечным паводзінам у розных жыццёвых стасунках, праводзяцца заняткі па інтарэсах.

Канікулы - час назапасіць новыя прыемныя ўражанні і зарад бадзерасці на новую чвэрць.

Заняткі па інтарэсах.jpg

Заняткі па інтарэсах.

Спартыўная эстафета..jpg

Спартыўная эстафета.


Галіна МІНКЕВІЧ, выхавальнік  аздараўленчага лагера.