Брацкая магіла і помнік загінуўшым воінам і партызанам

 

Брацкая магіла і помнік загінуўшым воінам і партызанам

Общество
16.10.2022
1840
Брацкая магіла ў цэнтры Смаргоні ў нашым раёне з’яўляецца самым буйным пахаваннем савецкіх салдат, загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны. Усе ўрачыстыя мерапрыемствы ў Дзень Перамогі і Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь адбываюцца менавіта тут каля помніка загінуўшым пры вызваленні горада і раёна воінам і партызанам.

У брацкай магіле пахаваны 359 чалавек: 87 вядомых і 272 невядомых воінаў

IMG_8825.JPG

У 1951 ці ў 1954 годзе (звестак знайсці не ўдалося) раённыя ўлады прынялі рашэнне перазахаваць асобныя салдацкія астанкі ў адно месца, у цэнтры горада. У выніку раскопвалі магілы ля Крэва, Стрыпун, Сінькоў, Сівіцы, Арэхаўкі, Міцкавіч. Прадстаўнікі ваенкамата шукалі салдацкія жэтоны, каб паведаміць родным загінуўшых. Астанкі салдат складвалі ў труны і звозілі ў склеп райкамунгаса. Гэта работа працягвалася каля 10 дзён. І вось у цэнтры горада была выкапана вялікая магіла. Пад гукі жалобнай музыкі туды былі апушчаны 32 труны.

Помнік на брацкай магіле ўстаноўлены ў 1966 годзе, у 1982 – мемарыяльныя пліты з імёнамі салдат, загінуўшых пры вызваленні нашага раёна і пахаваных у брацкай магіле. Бронзавая скульптура салдата, устаноўленая на гранітнай пліце, сімвалізуе мужнасць і гераізм савецкіх людзей. Непадалёку размешчаны 14 пліт, на якіх запісана колькасць загінуўшых з усіх сельсаветаў раёна.

У 2007 годзе брацкай магіле прысвоены статус гісторыкакультурнай каштоўнасці.

IMG_0299.JPG

Аксана ГЕЙБОВІЧ.