У мове гучыць сэрца і душа народа
Ідэя свята - паказаць цесную сувязь беларускага друкаванага слова з яго славянскімі вытокамі, з гісторыяй беларускага народа. Праводзіць урачыстае мерапрыемства ў першую суботу навучальнага года стала ўжо добрай традыцыяй. У гэты дзень мы імкнемся аддаць даніну павагі ўсім тым, хто заклаў фундамент і садзейнічаў развіццю беларускага пісьменства і асветы, успомніць аб гісторыі яго зараджэння, паказаць значэнне пераемнасці традыцый у развіцці беларускай літаратуры і кнігадрукавання.
Родная мова шмат не патрабуе. Але калі ўжо назваў яе роднай, калі лічыш яе такой для сябе - павінен жа мець перад ёй хоць нейкі абавязак. У гэтым яшчэ раз упэўніліся вучні нашай школы, якія прынялі ўдзел у святочным мерапрыемстве. Свята было ўмоўна падзелена на тры часткі. Адразу навучэнцы здзейснілі экскурс у гісторыю ўзнікнення пісьма, затым прачыталі вершы сваіх любімых паэтаў, а напрыканцы сустрэчы вучні атрымалі магчымасць праявіць сваю эрудыцыю ў час правядзння гульні “Славутыя імёны Бацькаўшчыны”.
Адукацыя, інфармацыя і культура - тры галіны, якія фарміруюць інтэлектуальную эліту нацыі, яе сучаснасць і будучыню.
Вучні 6-10 классаў падчас мерапрыемства.
Марыя КУЗЬМІЧ,
настаўнік беларускай мовы і літаратуры
сярэдняй школы №1.