Смаргонскі каравай “Мядзведжая акадэмія” атрымаў “бронзу” ў конкурсе “Бацькаўшчына”

 

Смаргонскі каравай “Мядзведжая акадэмія” атрымаў “бронзу” ў конкурсе “Бацькаўшчына”

Общество
22.08.2022
1165
Конкурс хлебабулачных вырабаў праходзіў у Свіслачы, у межах каравай-фэсту «Бацькава булка». “На конкурс былі прадстаўлены хлеб і пірагі, прыгатаваныя з прымяненнем нетрадыцыйных відаў сыравіны, а таксама вырабы з цеста ў выглядзе караваяў і пано, на якіх знайшлі адлюстраванне гістарычныя падзеі і аб’екты”, - зазначыла начальнік вытворча-тэхналагічнай лабараторыі Смаргонскага хлебазавода Вольга Страшынская.

булка 2.jpg

Кандытар смаргонскага хлебазавода Наталля Гісіч прадставіла на конкурс “Бацькаўшчына” каравай “Мядзведжая акадэмія”, журы адзначыла яе работу дыпломам ІІІ ступені. Заахвочвальную прэмію атрымала работа “Паўночныя Афіны”, якую выканала качагар вытворчых пячэй Валянціна Пашкевіч.

булка.jpg



Галіна АНТОНОВА.

Фота з архіву Сморгонского хлебазавода.