Ля карчмы танцавалі побытавыя танцы
Общество
03.07.2022
Стылізаваная карчма "Прысмакі па-смаргонску" працавала у гарадскім парку. Побач з ёй дзяўчаты ў нацыянальных касцюмах дэманстравалі гасцям свята побытавыя танцы. Кожны жадаючы мог паспрабаваць беларускія стравы і станцаваць пад жывую музыку.
Людміла і Святлана:
- Сёння, у Дзень Незалежнасці, работнікі культуры далучыліся да свята не толькі праз песні і забаўляльную праграму. Мы арганізавалі карчомку, дзе праходзіць продаж-дэгустацыя страў мясцовай кухні. Дранікі, бліны з розным начыннем, запяканка з тварагу, медавуха - усе гэтыя прысмакі прыгатаваныя па старадыўнім рэцэптам. Людзі ахвотна купляюць. Віншуем усіх са святам! Міра і дабрабыту беларусам!
Таццяна ЧАРНЯЎСКАЯ.
Фота аўтара.