26 ЧЭРВЕНЯ – ДЗЕНЬ МОЛАДЗІ
Паважаныя жыхары Смаргоншчыны!
Прыміце віншаванні з Днём моладзі!
Маладосць самы цудоўны перыяд у жыцці кожнага чалавека. Гэта час надзей і адкрыццяў, пошуку новых ідэй і рашэнняў, рэалізацыі творчых задум.
Перад сучаснай моладдзю адкрыты ўсе дарогі. З ёй мы ўвасабляем будучыню, з ёй звязаны надзеі на тое, што на змену старэйшаму пакаленню прыйдуць энергічныя, умелыя, шчырыя людзі, здольныя змяніць і палепшыць сваё жыццё, забяспечыць росквіт рэгіёну. Сёння запатрабаваны кампетэнтнасць, мабільнасць, здольнасць прымаць канструктыўныя і крэатыўныя рашэнні усё тое, чым валодае сучасная моладзь. Маладое пакаленне смаргонцаў робіць паспяховыя крокі ў творчым і прафесійным развіцці, рэалізуе навуковыя, спартыўныя і сацыяльныя праекты, услаўляючы сваю малую Радзіму далёка за яе межамі.
У гэты святочны дзень шчыра жадаем заўсёды ісці наперад і не адступаць ад сваёй мары. Няхай ваша энергія і інтэлект дапамагаюць атрымліваць новыя перамогі. Моцнага ўсім здароўя, шчасця, дабрабыту, цудоўнага настрою!
Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.