21 МАЯ - ДЗЕНЬ РАТОТНІКАЎ ФІЗІЧНАЙ КУЛЬТУРЫ І СПОРТУ

 

21 МАЯ - ДЗЕНЬ РАТОТНІКАЎ ФІЗІЧНАЙ КУЛЬТУРЫ І СПОРТУ

Общество
21.05.2022
421

1.JPG


Паважаныя спартсмены, трэнеры, энтузіясты і ветэраны фізкультурна-спартыўнага руху!

Сардэчна віншуем вас з Днём фізічнай культуры і спорту!

Гэтае свята аб’ядноўвае прафесійных спартсменаў, трэнераў, усіх працаўнікоў сферы фізічнай культуры і спорту. Дзень фізкультурніка святкуюць людзі, якія прапагандуюць здаровы лад жыцця, хто чэрпае энергію ў занятках спортам і бачыць у гэтым сілу, здольную палепшыць самаадчуванне чалавека.

Сёння спорт і здаровы лад жыцця ўсё больш пакараюць сэрцы жыхароў Смаргоншчыны. Не памяншаецца, а расце з кожным годам колькасць спартсменаў, якія паспяхова выступаюць на спаборніцтвах і заваёўваюць званні пераможцаў і прызёраў. Мы ганарымся прафесійнымі перамогамі нашых землякоў, якія ўслаўляюць родны горад на розных узроўнях.

Лічым важным развіццё масавага спорту, дзе кожны можа праявіць сябе. Для многіх спорт стаў неад’емнай часткай жыцця.

Ад усёй душы жадаем усім моцнага здароўя, шчасця, даўгалецця, аптымізму і новых перамог у спорце.

Раённы выканаўчы камітэт.

Раённы Савет дэпутатаў.