15 МАЯ - ДЗЕНЬ СЯМ’І

 

15 МАЯ - ДЗЕНЬ СЯМ’І

Общество
15.05.2022
810

a770d070fd993de8f6b4635058f4bc37.jpeg

Паважаныя землякі ! 

Ад усёй душы віншуем вас з Днём сям’і !

Ва ўсе часы сям’я шанавалася, як сапраўдная каштоўнасць, крыніца духоўных і жыццёвых сіл, апора і падтрымка. З самага дзяцінства сярод родных і блізкіх мы вучымся каханню, даверу, прабачэнню. Менавіта ў сям’і перадаюцца з пакалення ў пакаленне традыцыі ўзаемадапамогі, павагі да старэйшых.

Смаргоншчына па праве ганарыцца слаўнымі і моцнымі сямейнымі саюзамі, якія прайшлі поплеч жыццёвы шлях, якія выхавалі годных грамадзян нашай краіны. Словы ўдзячнасці адрасуем прыёмным і шматдзетным сем’ям, якія акружылі клопатам і ўвагай дзяцей, падарылі ім надзею і сардэчнае цяпло. Сваім прыкладам вы даказалі, як важна берагчы хатняе цяпло, сумесна пераадольваць любыя нягоды, быць адказным за блізкіх.

Няхай гэтае свята ўмацуе ў вашых сэрцах каханне, падорыць шчырыя ўсмешкі, радасць і шчасце. Моцнага здароўя, дабрабыту, міру і дабра!

Раённы выканаўчы камітэт.

Раённы Савет дэпутатаў.