Год гістарычнай памяці: Падарожжа ў Гальшанскі замак
У час экскурсіі вучні даведаліся аб гісторыі замка і лёсах яго ўладароў. Цікавыя звесткі атрымалі пра асаблівасці архітэктуры замка, яго будаўніцтва. Зазірнулі ў пакоі Паўночнай вежы замка і ў адном з падвальных памяшканняў. Канешне, не засталічя без увагі і легенды гэтага замка. Вучні з захапленнем выслухалі аповяд экскурсавода пра Белую Панну і Чорнага манаха. Лічыцца, што гэтыя прывіды абараняюць замак. Вучні даведаліся, што Гальшанскі замак стаў правобразам замка ў рамане Уладзіміра Караткевіча “Чорны замак Альшанскі”.
Звесткі, атрыманыя падчас экскурсіі, дазваляюць навучэнцам больш глыбока даведацца пра гістарычныя падзеі нашай Радзімы, дакрануцца да яе спадчыны, адчуць гонар за гістарычнае мінулае Беларусі.
Таццяна ВОЙТКА , Наталля КУДАШ,
настаўнікі СШ№ 5.