Мерапрыемствы да Дня Канстытуцыі прайшлі ў яслях-садзе №14

 

Мерапрыемствы да Дня Канстытуцыі прайшлі ў яслях-садзе №14

Общество
15.03.2022
1254
У ДУА “Яслі-сад №14 г. Смаргоні” 15 сакавіка адбыліся мерапрыемствы, прысвечаныя Дню Канстытуцыі.

У старэйшых групах прайшлі заняткі “Права на сям’ю”, “Права дзіцяці жыць і выхоўвацца ў сям’і”,  “Дом, у якім ты жывеш”, на якіх выхаванцы працягвалі знаёміцца з правамі і абавязкамі грамадзян нашай краіны.  Таксама педагогі правялі гутаркі “Нашы правы”, “Мая Радзіма Беларусь – наша Радзіма”, дыдактычныя гульні “Складзі карту Беларусі”, “Я маю права…”, разглядалі з выхаванцамі ілюстрацыі “Дзіцяці аб яго правах”.

Дзеці падрыхтавалі канцэрт “Жыву ў Беларусі і тым ганаруся”. У пачатку мерапрыемства выхавацелі дашкольнай адукацыі пажадалі ўсім шчасліва жыць і ганарыцца сваёй Радзімай, паступаць згодна з патрабаваннямі Галоўнага закона краіны – Канстытуцыі. Дзеці выканалі песні і прачыталі вершы пра Радзіму, паказалі танец.

Выхаванцы замацоўваюць уяўленні аб сімволіцы Рэспублікі Беларусь.jpeg

Карагод Пасеялі дзеўкі лён (1).jpeg

Песні звонкія гучаць пра нашу Радзіму.jpeg

У яслях-садзе аформлена выстава фотагазет “Шчаслівая сям’я“.

Выхаванцы творчай группы ўстановы пад кіраўніцтвам музычнага кіраўніка прымуць удзел у святочным мерапрыемстве “Дзяржава – гэта мы”, якое адбудзецца ў раённым Цэнтры культуры, з харэаграфічнай кампазіцыяй “Васільковае неба”.

Таццяна Тамашэвіч, 

загадчык ясляў-сада №14.