Свята роднай мовы
Марьяна Хозей, Анастасия Михновец, Анита Гинько, Яна Гакуть, Виктория Степанюк - учащиеся 5 Г класса.
Вучні старэйшых класаў актыўна ўключыліся ў пошукі таленавітых, творчых дзяцей. Праводзілі яны апытванні, віктарыны, цікавіліся, якія мерапрыемствы найбольш падабаюцца навучэнцам. На аснове сабранага матэрыялу будаваліся планы, складаліся сцэнарыі… Так з’явіліся ў нас і рэжысёры, і акцёры, і спевакі, і фотакарэспандэнты, і мастакі, і паэты…
З самага ранку панавала атмасфера ўрачыстасці: гучала беларуская песня, раздаваліся эмблемы свята (літара “Ў”)…
А рабочы дзень пачаўся з гадзіны роднай мовы “Гучы, мая мова!”
Асабліва актыўна ўдзельнічалі гімназісты ў інтэрактывных гульнях (5-6 кл.), турнірах знаўцаў мовы і конкурсных праграмах (7-8 кл.), алімпійскіх гульнях (9-11 кл.).
Жук Елизавета (7 В класс) и Татьяна Олеговна Лясковская.
Займальнымі былі і перапынкі: выставы, відэаролікі, плэйлісты, віктарыны, акцыі… Прыемна было атрымаць цукерку за пераклад слова на беларускую мову (“Смак роднай мовы”).
Усё ў нас атрымалася, дзякуючы сумеснай дзейнасці настаўнікаў роднай мовы і вучняў, якім неабыякавы лёс сваёй мовы, якія разумеюць значэнне духоўнай спадчыны, сваёй адказнасці.
Лілія Букліс, настаўніца беларускай мовы і літаратуры
ДУА “Гімназія г. Смаргоні”.