Дзень роднай мовы прайшоў у яслях-садзе №15
Беларскія пісьменнікі аб роднай мове.
З дапамогай гутаркі “Дзень роднай мовы” выхаванцы сярэдняй спецыяльнай групы для дзяцей з цяжкімі парушэннямі мовы паглыбілі ўяўленні пра прыгожую і мелагучную беларускую мову.
Дзеці таксама гулялі ў беларускія народныя гульні “Шэры кот”, “Адгадай, чый галасок” і інш.
Своеасаблівым падарункам роднай мове стала тэатралізаванае прадстаўленне беларускай народнай казкі “Зайкава хатка”. Выхаванцы з задавальненнем слухалі і актыўна ўдзельнічалі у паказе казкі, з дапамогай лялек і інтанацыі перадавалі характар герояў.
Беларуская хатка вітае гасцей.
У час экскурсіі ў “Беларускую хатку” дзеці ўважліва слухалі выхавацеля, якая расказвала аб традыцыях беларускага народа, разглядалі прадметы побыту, посуд, розныя стравы, пазнаёміліся з новымі беларускімі словамі.
З дапамогай праведеных мерапрыемстваў на працягу дня ў групе назіралася асаблівая цікавасць выхаванцаў да гучання роднай мовы.
Нельга вывучаць родную мову пад прымусам, яна павінна ўвайсці ў сэрца і думкі дзяцей непрыкметна і лёгка. А для гэтага неабходна далучаць іх да свядомага жадання запомніць новае слова, падзяліцца радасцю свайго адкрыцця з сябрамі і бацькамі. Любіце і шануйце родную мову!
Зайкава хатка.
Наталля Іваноўская,
выхавацель дашкольнай адукацыі ДУА “Яслі-сад №15 г. Смаргоні”.