Крэўскае падарожжа
Тут вучні наведалі народны гісторыка-краязнаўчы музей і нядаўна рэканструяваны Крэўскі замак.
У музеі 11-класнікі даведаліся аб розных гістарычных падзеях, якія адбываліся на тэрыторыі Беларусі. Навучэнцы з вялікай цікавасцю разглядалі старадаўнія фатаграфіі, кнігі, прылады працы і іншыя экспанаты, прадстаўленыя ў экспазіцыі.
На тэрыторыі Крэўскага замка, куды вучні адправіліся пасля музея, актыўна ішла падрыхтоўка да фестывалю «Баларусь у вайне 1812 года". Гасцей мерапрыемства чакала знаёмства з асноўнымі ваеннымі падзеямі Айчыннай вайны 1812 года, а таксама з бытам рускіх і французскіх салдат таго перыяду. Тут размясціліся шматлікія лавачкі з прысмакамі, сувенірамі, ўпрыгожваннямі.
Навучэнцы з вялікай цікавасцю паназіралі за тым, як акцёры прыбіраліся ў касцюмы і як рыхтаваліся гарматы да вячэрніх мерапрыемстваў.
Па тэрыторыі Крэўскага замка для дзяцей была праведзена невялікая экскурсія. Юнакі і дзяўчаты накуплялі сабе ледзянцовых пеўнікаў і з задавальненнем ласаваліся імі падчас экскурсіі і па дарозе дадому.
Марк Твен пісаў: «Тым, хто спазнае, падарожнічаць неабходна ». Падарожжа па крэўскіх мясцінах узбагаціла нашых 11-класнікаў пазнаннем малой радзімы і яе гісторыі.