Свята вёскі “З любоўю і павагай да людзей”
Дзеянне разгарнулася перад Святой Імшой на пляцоўцы каля касцёла Найсвяцейшай Троіцы. Госці мерапрыемства мелі магчымасць даведацца пра гісторыю вёскі і касцёла, пабудаванага з дрэва ў 1809 годзе, пазнаёміцца з кніжнымі навінкамі, атрымаць літаратуру і стаць чытачамі бібліятэкі. Радасны настрой стварыла выступленне народнага ансамбля песні і танца “Крыніцы” Ашмянскага раённага Цэнтра культуры. Удзельнікі калектыву падаравалі цудоўную канцэртную праграму “Спявай душа!”, якая ўразіла прысутных душэўнасцю і шчырасцю. Працягнулася ўрачыстасць у касцёле.
Падчас свята працавалі атракцыёны, гандлёвыя рады, была аформлена тэматычная фотазона, на якой кожны меў магчымасць сфатаграфавацца.
Кацярына ВАРАНІШЧА.
Фота Антона ВАРАНІШЧА.