Прадпрыемства-карміцелька

 

Прадпрыемства-карміцелька

Общество
08.08.2021
3647
Па падліках намесніка дырэктара па ідэалагічнай рабоце і кадрах ААТ “БМТ №41” Ганны Найдзіч, на прадпрыемстве налічваецца 16 сямейных дынастый. Для Талькоўскіх будаўніча-мантажны трэст, без перабольшвання, стаў справай сямейнай.

1.jpg

У 1986 годзе сюды прыйшоў працаваць дарожным рабочым Казімір Іосіфавіч (цяпер ён на пенсіі). Неўзабаве ўладкавалася сюды на працу і Лідзія Уладзіміраўна. Многіх на той час прываблівала прадпрыемства тым, што можна было даволі хутка атрымаць жыллё. Талькоўскія ўсяліліся ў новую кватэру ў 1989 годзе.

Лідзія Талькоўская і цяпер працуе ў будтрэсце, на пасадзе намесніка галоўнага бухгалтара. З 2013 года – на прадпрыемстве і яе сын Сяргей. Пасля заканчэння БАТУ па накіраванні хлопец апынуўся на Магілёўшчыне, у СВК “Трэсна”, але адпрацаваў там два гады і вярнуўся дадому. Уладкаваўся ў трэст. Быў інжынерам па ахове працы, пазней стаў інжынерам па матэрыяльна-тэхнічным забеспячэнні.

А з 2015 года тут працуе і жонка Сяргея. Услед за мужам Ганна прыехала ў Смаргонь з Беразіно. І ўслед за мужам уладкавалася на ААТ “БМТ №41” інжынерам па ахове працы. “Так атрымалася, што работа ў трэсце карміла і прадаўжае карміць нашу сям’ю”, - усміхаюцца Талькоўскія.

Галіна АНТОНАВА.

Фота з архіва сям’і ТАЛЬКОЎСКІХ.