14 ЖНІЎНЯ - ДЗЕНЬ БУДАЎНІКА

 

14 ЖНІЎНЯ - ДЗЕНЬ БУДАЎНІКА

Общество
14.08.2022
2413

Паважаныя работнікі і ветэраны будаўнічага комплексу!

Шчыра віншуем вас з прафесійным святам!

Прафесія будаўніка з’яўляецца адной з самых мірных, высакародных, паважаных і адказных. Ваша стваральная дзейнасць паказчык паспяховага і прагрэсіўнага развіцця Смаргоншчыны. Вашымі працавітымі рукамі ўзводзяцца жылыя дамы, рамантуюцца вытворчыя і сацыяльныя аб’екты. Усё, што сёння ствараецца будаўнікамі, служыць і сучаснікам, і нашчадкам.

Высокі прафесіяналізм, майстэрства, шчырая адданасць сваёй працы дазваляюць годна выконваць пастаўленыя задачы, накіраваныя на развіццё эканомікі рэгіёна.

Прыміце словы ўдзячнасці за нялёгкую працу, адказнасць і вернасць абранай прафесіі.

Ад усёй душы жадаем творчай энергіі, натхнення, поспехаў у працы і дасягнення новых прафесійных вышынь. Моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту і поспехаў! 

Раённы выканаўчы камітэт.

Раённы Савет дэпутатаў.