1 ЖНІЎНЯ - ДЗЕНЬ ЧЫГУНАЧНІКА
Дарагія сябры!
Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам Днём чыгуначніка!
Чыгуначны транспарт заўсёды займаў важнае месца ў развіцці Беларусі. І сёння чыгунка застаецца лакаматывам эканомікі, сімвалам прагрэсу і руху наперад.
Адказнасць, самааддача і мэтанакіраванасць, з якой чыгуначнікі падыходзяць да сваёй працы, гавораць пра тое, што нам па плячы любыя задачы.
З упэўненасцю глядзець у будучыню дазваляе і ўзяты стратэгічны курс на мадэрнізацыю і ўкараненне інавацый. Зроблены значны крок наперад у развіцці электронных сэрвісаў абслугоўвання пасажыраў, праведзены комплекс мерапрыемстваў па павелічэнні прапускных здольнасцяў станцый і ўчасткаў, мадэрнізацыі грузавых тэрміналаў.
Праца чыгуначнікаў знаходзіць разуменне і падтрымку ў кіраўніцтва краіны. Давер, якi аказваюць дзяржава і грамадства, ставіць перад Беларускай чыгункай задачу і ў далейшым павышаць якасць і канкурэнтаздольнасць паслуг.
Дарагія сябры! Дзякуй за вашу штодзённую карпатлівую працу, прафесіяналізм і добрасумленнасць. Асобную падзяку выказваем нашым ветэранам за іх адданасць справе і за тую высокую планку, якую яны паставілі перад маладым пакаленнем.
Жадаем моцнага здароўя, сямейнага дабрабыту і ўсяго самага найлепшага вам і вашым блізкім!
Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.