Смаргонскі гісторыка-краязнаўчы музей прапанаваў дзецям прыгодніцкі квэст “Скарбы смаргонскіх уладароў”.
Прыгодніцкі квэст для дзяцей ад Смаргонскага музея
Общество
03.07.2021
Выконваючы заданні квэста, удзельнікі гульні знаходзілі памятныя мясціны ў гарадскім парку: магілу Аляксандра Іванова, касцёл святога Міхаіла Арханёла, помнік Багушэвічу і інш. Адказ на апошняе заданне прывёў да завяшчання ўладара Смаргоні Крыштафа Зяновіча. Згодна з завяшчаннем, ён пакідае свой галоўны скарб – багатую бібліятэку - свайму сыну і заклікае зберагчы і папаўняць яе.
Аксана ГЕЙБОВІЧ.
Фота аўтара.