На пляцоўцы бібіліясквера можна было напісаць пажаданне для смаргонцаў
На свяце яны прадставілі выставу, якая складалася з трох раздзелаў: “Мінулае нашай Радзімы”, “Ганарымся сваім народам”, “З любоўю і гонарам пра Беларусь”. Наведвальнікам бібліясквера прапаноўвалі напісаць пажаданні для смаргонцаў, на фліпчарце “Край свой родны абыду, скарбы родныя знайду” правільна размясціць славутасці Смаргоншчыны.
Пры філіяле “Гарадская дзіцячая бібліятэка” працуе школа міласэрнасці. Удзельніца школы, дзяўчынка з інваліднасцю Юлія Лемешава, стварае цудоўныя работы з нітак і стужак.
Бібліятэкары на свяце арганізавалі выставу юнай майстрыхі. Лялечны тэатр “Праменьчык”, які створаны ў філіяле, прадаставіў казку “Тры парсючкі”.
На пляцоўцы бібліясквера пазнаёміліся з мамай Ірынай і трыма яе сынамі – Данілам, Косцям і Іллёй, якія з задавальненнем выканалі заданні бібліятэкараў.
- Стараемся бываць на такіх святах, - зазначыла мама Ірына. – Тут цікава і дарослым, і дзецям. Весела і не горача, надвор’е цудоўнае.
Маім хлопчыкам спадабалася гульні, якія праводзілі бібліятэкары. Наведалі мы таксама выставу майстроў, уразіў прыгожы драўляны посуд. Абавязкова купім шашлык.
Галіна АНТОНАВА.
Фота аўтара.