Мітынг «Беларусь – мая слава, надзея і гонар адбыўся ў Смаргоні
- У гісторыі любой краіны існуюць вехі, якія вызначаюць яе лёс, яе будучыню, - зазначылі вядучыя ўрачыстасці Галіна Крацянок і Максім Пашук. - 3 ліпеня - гэта дзень нашай славы і гонару, памяці аб мінулым і гонару за сучаснасць, гэта ўвасабленне повязі пакаленняў і іх плённай працы, гэта сімвал міру, росквіту і дабрабыту на нашай зямлі. Беларускі народ мужна абараняў сваю Радзіму ад захопнікаў. Праз войны і разруху, праз кроў і слёзы многіх пакаленняў мы ішлі да сваёй незалежнасці. З поўным правам сёння можна сцвярджаць, што Беларусь XXI стагоддзя – стабільная дзяржава, якая цвёрда ступае па шляху самастойнага развіцця.
У Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і Дзень вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў узнялі Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь.
Ганаровае права падняць Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь прадаставілі дырэктару КУП “Смаргонскі ліцейна-механічны завод” Эдуарду Падгайскаму і дырэктару КСУП “Солы” Вользе Лук’яненка.
Ва ўрачыстасці прынялі ўдзел юныя выхаванцы ясляў-сада №14, яны выканалі песню “Беларусь- мой дом”.
Са словамі святочнага прывітання да прысутных звярнуўся старшыня Смаргонскага райвыканкама Генадзь Харужык.
Напярэдадні Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь ў Гродне вызначылі пераможцаў штогадовых абласных спаборніцтваў горада Гродна і раёнаў Гродзеншчыны за дасягненне высокіх паказчыкаў у эканамічным і сацыяльна-культурным развіцці. Лепшыя працоўныя калектывы і фотапартрэты грамадзян былі занесены на абласную Дошку гонару. Пасведчанні аб занясенні на абласную Дошку гонару ўручыў старшыня райвыканкама Генадзь Харужык. Іх атрымалі дырэктар Смаргонскага вопытнага лясгаса Аляксандр Шостак, які атрымаў званне “Чалавек года Гродзеншчыны”. У галіне сельскай гаспадаркі на Дошку гонару занесена КСУП “АграСолы”, у галіне прамысловасці – КУП “Смаргонскі ліцейна-механічны завод”.
Смаргонскі раён занесены на абласную Дошку гонару ў дзвюх намінацыях: “За дасягнутыя высокія паказчыкі ў развіцці прамысловасці” і “За дасягнутыя высокія паказчыкі ў будаўніцтве і развіцці галін будаўнічай індустрыі”.
Сваю падзяку за магчымасць жыць і працаваць пад мірным небам ад імя працаўнікоў Смаргоншыны выказала Вольга Лук’яненка.
У выкананні ўдзельнікаў народнай эстраднай студыі “Міраж” прагучала песня “Я за тебя сердцем, Беларусь”.
Пасля мітынгу ўдзельнікі ўрачыстасці ўсклалі кветкі да помніка загінуўшым воінам і партызанам.
Галіна АНТОНАВА.
Фота аўтара.