Дзіцячая пляцоўка: гульні з пяском і вадой

 

Дзіцячая пляцоўка: гульні з пяском і вадой

Общество
21.06.2021
2514
Вось і прыйшло доўгачаканае цёплае лета - цудоўная пара для таго, каб атрымаць зарад бадзёрасці на ўвесь год. Галоўная задача падчас летняй аздараўленчай кампаніі - максімальна выкарыстаць гэты перыяд для аздараўлення дзяцей, арганізаваць жыццё дашкольнікаў так, каб кожны дзень прыносіў ім нешта новае, быў напоўнены цікавым зместам, каб успаміны пра летні час, гульні,  святыах яшчэ доўга радавалі дзяцей.

IMG_2262.jpeg

Насычана і цікава праходзяць летнія дзянькі ў яслях-садзе №6. Адны з любімых дзіцячых забаў улетку на пляцоўцы – гульні з пяском і вадой. Дзеці бяруць пясок жменямі і, як скрозь рэшата, прасейваюць яго паміж пальцамі. Перасыпаюць сухі пясок або размінаюць пальчыкамі мокры, адчуваючы яго цяпло ці прахалоду. Такім чынам ўзбагачаецца тактыльны вопыт, развіваецца адзін з важных органаў пачуцця - дотык.

IMG_2263.jpeg

З якім зачараваннем дзеці вараць супы і кашы з пяску і кормяць імі ўсіх запар! Пры гэтым, яны часта паўтараюць пачутыя ад дарослых рэплікі: “Каб з’еў усё да канца!”, “Я так старалася!”, “Тут шмат вітамінаў!”, “Лыжачку за тату, лыжачку за маму” і іншыя.

Менавіта на пяску будуецца першы ў жыцці дом, саджаецца дрэва, з выкарыстаннем мініяцюрных фігурак ствараецца “сям’я”. Насыпаючы ў вядзерца і формачкі пясок, дзіця трэніруе каардынацыю рухаў, дакладнасць і акуратнасць. Але і гэта не ўсё. Любыя пабудовы з пяску - гэта творчы працэс.

IMG_2264.jpeg

IMG_2266.jpeg

А як жа пясок без вады? Цяжка знайсці сярод прыродных багаццяў штосьці больш любімае дзецьмі, чым вада. Малышы ў гарачыя летнія дні плёскаюцца ў вадзе, назіраюць за фігуркамі, якія ў ёй плаваюць - рыбкамі, жабкамі, лодачкай, водзяць іх па вадзе, вымаюць іх з вады і зноў апускаюць, зачэрпваюць ваду вядзерцамі, пераліваюць яе ў іншы посуд або выліваюць на траву, пляскаюць па вадзе ручанькамі і захоплена крычаць, калі пырскі абліваюць іх з галавы да ног. А што можа быць лепш, чым шчаслівы твар дзіцяці! І ўжо не важна тое, што ў вас вакол адны лужыны. Гульні з вадой развіваюць дробную маторыку, каардынацыю рухаў. А яшчэ, вада – добры антыдэпрысант.

IMG_2267.jpeg

IMG_2269.jpeg

Улетку прырода дае вялікія магчымасці для развіцця пазнавальных здольнасцяў дзяцей. Гульні з вадой і пяском не пакінуць абыякавым ні аднаго дзіцяці. Яны не складаныя ў арганізацыі і прыносяць вялікую карысць дзіцяці.