Дарогамі вайны…

 

Дарогамі вайны…

Общество
10.05.2021
1095
Вельмі важна, калі нашчадкі шануюць памяць пра сваіх продкаў. Я хачу паведаць пра свайго дзядулю  Міхаіла Аляксандравіча Шыша, які пакінуў вельмі значны след у гісторыі Смаргоншчыны.

Боевые медаль и орден ВОВ.JPG

Нарадзіўся мой дзядуля, Шыш Міхаіл Аляксандравіч ў 1917 годзе  на станцыі Церэць  Іркутцкай вобласці (Расія), куды пад час Першай сусветнай вайны былі вывезены яго бацькі.

У 1922 годдзе вярнуўся разам з бацькамі у в. Базары Смаргонскага раёна, дзе сустрэў вайну і пражыў усё свае жыццё. Па прыкладу старэйшага брата Іллі, Міхаіл прымкнуў да змагароў на тэрыторыі Заходняй Беларусі. Рана ўступіў у камсамол, узначаліў камсамольскую ячэйку. Актыўны ўдзельнік КПЗБ. У 1939 годдзе за актыўную антыпольскую дзейнасць трапіў у Картуза-Бярозаўскую турму. Напачатку Вялікай Айчыннай вайны працаваў старшынёй Базарскага сельскага савета. У 1942 годдзе працаваў ў якасці сувязнога на нелегальным становішчы. Пазней, па заданню Мінскага падполля быў накіраваны на працу ў Вілейку, дзе працаваў у падпольнай арганізаціі з сакавіка 1942 года па жнівень 1943 года. Група, у якую ўваходзіў М. А. Шыш дзейнічала ў акружной і гарадской паліцэйскіх управах. Працаваў па заданню падпольшчыкаў у паліцыі кладаўшчыком на складзе зброі. Са жніўня 1943 года быў перапраўлены ў партызанскі атрад “Барацьба”, які знаходзіўся пры штабе партызанскай брыгады “Народныя мсціўцы” імя В. Т. Варанянскага. 27 верасня таго ж года прыняў удзел у “рэйкавай вайне” на перагоне чыгуначнай дарогі “Куранец-Княгініна”. 31 кастрычніка 1943 гожа браў удзел у разгроме варожага гарнізона м. Куранец, Вілейскай вобл. 21 студзеня 1944 года, пры выкананні баявой задачы, падчас перахода чыгуначнай дарогі Куранец-Княгіна быў паранены. Працуючы на складзе зброі і боепрыпасаў Міхаіл Аляксандравіч садзейнічаў, каб зброю са склада пераносілі на кватэры падпольшчыкаў М. Дурэйкі, А. Магілёўчыка і З. Чыжэўскай, а потым зброю перапраўлялі ў партызанскія атрады. Міхаіл Аляксандравіч прымаў непасрэдны ўдзел у замініраванні ў Вілейцы шэрага будынкаў дзе жылі і працавалі немцы. Пра дыверсію стала вядома фашыстам, але ж дом прапаганды і гебіткамісарыят узарваць удалося. Менавіта пасля дыверсіі М.А. Шыш пайшоў у партызаны, бо заставацца ў Вілейцы было ўжо небяспечна. Ён таксама прымаў удзел у распаўсюджванні прапагандысцкіх антыгітлераўскіх лістовак сярод паліцыянтаў Вілейкі.

Свидетельство партизана Беларуси (разварот).JPG

У нашай сям'і гісторыя жыцця майго дзядулі перадаецца з пакаленння ў пакаленне. Захоўваюцца як рэліквіі ордэны і медалі дзядулі, пажоўклыя лісты, выцвілыя фотаздымкі. Я часта іх разглядаю і успамінаю дзядуліны расказы пра вайну. Ведае пра свайго прадзеда-героя і мая дарослая дачушка Кацярына. Мы ганарымся тым, што на нашай Смаргоншчыне жылі і жывуць такія гераічныя людзі, якім вельмі ўдзячны за мірнае неба над галавой, за сённяшні дзень і за будучыню.

Фото деда.JPG

Марына Лапыцька,

педагог-псіхолаг сярэдняй  школы № 5 г. Смаргоні.

Статьи по теме: