26 красавіка – Дзень чарнобыльскай трагедыі
У гэтым годзе спаўняецца 35 гадоў адной з самых буйных тэхнагенных катастроф ХХ стагоддзя - аварыі на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі (ЧАЭС).
Сёння мы аддаём даніну подзвігу людзей, якія бясстрашна ліквідавалі наступствы катастрофы. Усім вядома, што чарнобыльская катастрофа не ведае межаў. Але за тры з паловай дзясяткі гадоў праведзена шмат мерапрыемстваў па ліквідацыі аварыі. Краіны Беларусі, Украіны і Расіі, а таксама міжнародныя арганізацыі імкнуцца разам пераадольваць гэту бяду. Рэалізаваны шэраг мерапрыемстваў у галіне радыёэкалагічнага маніторынгу, радыяцыйнага кантролю, сельскай і лясной гаспадаркі.
Спачуваем сем’ям і блізкім, якія страцілі сваіх родных, і выказваем падзяку ўсім тым, хто працаваў і працягвае працаваць над ліквідацыяй наступстваў найбуйнейшай тэхнагеннай катастрофы ХХ стагоддзя.
Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.