“Я здароўе берагу – быць здаровым я хачу!”

 

“Я здароўе берагу – быць здаровым я хачу!”

Общество
14.04.2021
2843

У дзяржаўнай установе адукацыі “Яслі-сад № 15 г.Смаргоні” прайшоў Дзень здароўя пад дэвізам: “Я здароўе берагу – быць здаровым я хачу!”.

1.JPG

Дзень пачаўся з ранішняй гімнастыкі. Выхаванцы атрымалі зарад бадзёрасці і добрага настрою. Разам з вясёлым Сонейкам яны адправіліся ў краіну Здароўя. Ва ўсіх групах педагогі правялі гутаркі і заняткі: "Што значыць быць здаровым?", "Хто такія мікробы?", "Вітаміныабаронцы арганізма"; разнастайныя дыдактычныя гульні: Што карысна, а што шкодна для здароўя, Апрані ляльку для прагулкі, Што добра, а што дрэнна для арганізма, Карысная ежа, Адгадай від спорту. На аснове серыі сюжэтных малюнкаў дзеці складалі апавяданні на тэму “Правільнае харчаванне”, Любімыя віды спорту”.

2.JPG

Выхаванцы сярэдніх груп у цікавай гульнявой форме пераканаліся ў тым, як важна з малых гадоў клапаціцца пра сваё здароўе. Музычна-рытмічная размінка з буфамі стварыла вясёлы святочны настрой. Дзеці замацавалі свае веды пра сродкі асабістай гігіены правільна адказаўшы на пытанні, разгадаўшы загадкі, якія для іх падрыхтавалі хітрыя мікробы. А ўдзельнічаючы ў эстафетах "Перадай мяч", "Вясёлые калабкі", "Чароўны яблык”, “Дзе жывуць вітаміны?" выхаванцы паказалі ўменне пераносіць набыты рухальны вопыт у гульнявую дзейнасць. Напрыканцы свята ўсіх чакаў прыемны сюрпрыз: смачны і карысны сок.

Цікава, дынамічна і займальна прайшлі спартыўныя спаборніцтвы для ўсіх удзельнікаў старшых груп. Выхаванцы замацавалі веды, як правільна займацца ранішняй гімнастыкай, загартоўвацца, весці здаровы лад жыцця. Выхаванцы  ўдзельнічалі ў вясёлых гульнях: "Карысныя вітаміны”, “Хутчэй, вышэй, мацней”, “Перадай мяч”, “Касманаўты”, выканалі на фіт-болах вясёлы танец, прачыталі вершы і распавялі прыказкі пра здароўе.

4.jpg

Вось такім вельмі вясёлым і актыўным атрымаўся Дзень здароўя. Хочацца верыць, што нашы выхаванцы захаваюць моцнае здароўе на доўгія гады.