Паважаныя жыхары Смаргоншчыны! Віншуем вас з Днём яднання народаў Беларусі і Расіі!
2 красавіка – Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі
Дагавор аб супольнасці паміж дзвюма брацкімі дзяржавамі, заключаны 2 красавіка 1996 года, стаў зыходнай кропкай у стварэнні расійска-беларускага саюза. З таго часу Рэспублікай Беларусь і Расійскай Федэрацыяй многае зроблена, рэалізуюцца міждзяржаўныя эканамічныя і культурныя праграмы, развіваецца супрацоўніцтва ў ваенна-тэхнічнай сферы, вядзецца работа над навуковымі, інавацыйнымі праектамі.
Грамадзяне Беларусі і Расіі маюць роўныя правы. Краіны разам право дзяць абаронную палітыку, узгадняюць узаемадзеянне на знешнепалітычнай арэне, рэалізуюць буйныя сумесныя праекты.
Дзве краіны радняць агульная гісторыя і культура. Раўнапраўе, узаемапавага, сяброўства – вось тыя асноўныя прынцыпы, на якіх будуецца двухбаковае доўгатэрміновае супрацоўніцтва паміж Рэспублікай Беларусь і Расійскай Федэрацыяй.
Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.