Ад усяго сэрца віншуем вернікаў з Пасхай!
Дарагія вернікі каталіцкага веравызнання!
У гэтыя дні мы перажываем у каталіцкім касцёле найважнейшую ўрачыстасць: Уваскрэсенне Хрыста! Разам з вучнямі спяшаемся да грабніцы, каб яшчэ раз пераканацца, што Пан сапраўды ўваскрэс. Спяшаемся, каб падмацаваць сваю веру: Месія сапраўды жыве! Без гэтай упэўненасці вера сталася б галаслоўнай і міфічнай. Пустая грабніца пацвярджае ўсё, што раней Уваскрэслы Збаўца абвяшчаў і чыніў.
Уваскрэслы жыве ў нашых сэрцах, у нашых памкненнях рабіць
гэты свет лепшым, прыгажэйшым і Божым. Бог жыве ў нашых марах і ўнутраным суме па нябеснай Айчыне. Ён з намі!
Няхай Хрыстос напоўніць вашыя сэрцы даверам, умацуе ў іх веру і любоў, адорыць моцай і адвагай, прабачэннем і прымірэннем, еднасцю і супакоем. Няхай святкаванне Пасхі прынясе ў кожны дом і ў кожнае сэрца Божае бласлаўленне і радасць жыцця.
Са святам Вялікадня!
Святары парафіі Святога Міхала Арханёла.