ШАГ да яднання краін

 

ШАГ да яднання краін

Общество
26.03.2021
536
25 сакавіка 2021 года ў сярэдняй школе № 7 Смаргоні прайшла інфармацыйная гадзіна ў рамках праекта «ШАГ» на тэму: «Беларусь і Расія: гісторыя станаўлення і развіцця Саюзнай дзяржавы". На гэтую сустрэчу былі запрошаны вучні 8 - 11 класаў. 

1616685637935.jpg

Дзесяцікласнікі нагадалі пра тое, што 2 красавіка Рэспубліка Беларусь і Расійская Федэрацыя адзначаюць Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі. На працягу стагоддзяў беларускі і расійскі народы неаднаразова даказвалі сваё імкненне да адзінства. 

На дадзенае мерапрыемства былі запрошаны начальнік аддзела па грамадзянстве і міграцыі Ала Віктараўна Ігнатовіч і першы сакратар Смаргонскага РК ГА «БРСМ» Кацярына Канстанцінаўна Цялега. 

Ала Віктараўна ў размове падкрэсліла важнасць яднання народаў Беларусі і Расіі. Для абедзвюх краін былі ўведзеныя новыя прывілеі: уезд у краіну без візы, прыбыццё ў ёй 90 сутак без рэгістрацыі. Акрамя таго, людзі адной з саюзных дзяржаў, якія нарадзіліся пазней 2004 года, могуць памяняць сваё грамадзянства на грамадзянства іншай краіны. Яднанне дзяржаў адкрывае новыя магчымасці для маладых людзей, пра якія таксама расказала Ала Віктараўна. 

Кацярына Канстанцінаўна Цялега нагадала пра магчымасці, якія атрымліваюць члены «БРСМ». Сярод іх – працаўладкаванне ў перыяд вясновых і летніх канікул. Вучні, якія дасянулі 14-гадовага ўзросту і якія з’яўляюцца членамі “БРСМ”, маюць мачымасць атрымаць нядрэнны заробак, выконваючы нескладаную працу па азеляненню, уборцы, добраўпарадкаванню тэрыторый горада.  Працягласць такой працы складае два тыдні. 

Напрыканцы мерапрыемства Кацярына Канстанцінаўна ўручыла васьмікласнікам, якія дасягнулі 14 гадоў, падарункавы альбом пра нашу краіну «Я - грамадзянін Рэспублікі Беларусь».