Ці магу я выратаваць планету?
У сучасным свеце актуальнасць экалагічнага выхавання прызнана сусветным грамадствам, паколькі на планеце ў выніку няправільнага ўзаемадзеяння чалавека і прыроды ўзнікае мноства экалагічных праблем. У сувязі з гэтым у Рэспубліцы Беларусь асаблівая ўвага надаецца выхаванню асноў экалагічнай культуры дзяцей, пачынаючы с дашкольнага ўзросту.
Менавіта таму ў сучаснай дашкольнай адукацыі шмат увагі засяроджваецца на экалагічных праектах. Адным з такіх мерапрыемстваў ва ДУА “Вучэбна-педагагічны комплекс Крэўскі яслі-сад-сярэдняя школа” стала работа па рэалізацыі дзіцячага праекта “Ці магу я выратаваць планету?”
Асноўная ідэя праекта – вырошчванне дрэў ад моманту самастойнага здабывання дзецьмі насення дрэў да высадкі флянсаў у грунт і назіранне за іх ростам і развіццём. Так, сакавік – аптымальны месяц для пасеву насення елкі і сасны, паколькі шышкі, якія аказаліся пад уплывам лютых маразоў, здольны пладаносіць. Выхаванцы старшай групы пазнавальным практычным спосабам здабылі насенне з сасновых і яловых шышак і пасеялі насенне. Цяпер час для назіранняў. Думаем, першы крок у выратаванні планеты мы ўжо зрабілі. Час за кожным з нас. Паспейце і вы!