Знаўцы роднага слова
Падчас правядзення тэматычнага тыдня была арганізавана выстава малюнкаў “Беларуская народная казка”. Вучні 2 “Б” класа наведалі гісторыка-краязнаўчы музей. Падчас эксурсіі дзеці атрымалі карысную інфармацыю аб жыцці продкаў, размалявалі беларускае нацыянальнае адзенне, пагулялі ў беларускія народныя гульні.
А хлопчыкі і дзяўчаты 3 “В” і 3 “Г” класаў сумесна з бацькамі стварылі гугл-прэзентацыю “ Маё любімае беларускае слова”. Уся паралель трэціх класаў прыняла ўдзел у акцыі “Сямейныя чытанні”, відэа можна паглядзець на старноках сацыяльных сетак гімназіі.
Чацверакласнікі прадэманстравалі свае веды ў турніры-віктарыне “Знаўцы роднага слова”. Бібліятэка гімназіі папоўнілася цікавымі лэпбукамі, якія створаны пад кіраўніцтвам Петрусевіч Т. І., Пешкур Л.С., Лемеш Л.А. Пасля дадатковых канікул вучні 2 “А” класа адправіліся ў падарожжа “Чароўны квадрат”.
Яскрава, значна завяршыўся Тыдзень роднай мовы гульнёй-квэстам “Прывітанне ад Бусліка”. Першакласнікам трэба было прайсці 8 выпрабаванняў, каб атрымаць падарунак ад Бусліка. Пакуль каманды здабывалі перамогу для свайго класа, астатнія дзеці весела танчылі пад гукі беларускай музыкі, гулялі ў народныя гульні.