Жывая спадчына

 

Жывая спадчына

Общество
22.02.2021
15272

Напярэдадні Дня роднай мовы ў  ДУА “ВПК Сінькоўскі яслі-сад-сярэдняя школа” традыцыйна праводзіцца Тыдзень роднай мовы. Кожны новы дзень – гэта новае спатканне з родным словам.

IMG-c9271cee023c5a946d988f7c269da103-V.jpg

Пачаўся тыдзень з інфармацыйных хвілінак пра гісторыю свята, яго традыцыі. У бібліятэцы была арганізавана зменная выстава “Жывая спадчына”, якая абнаўлялася да кожнага тэматычнага дня.

Другі дзень быў прысвечаны маленькім беларусам. У дзіцячым садзе выхаванцы паўдзельнічалі ў практычным занятаку "Мелодыя роднага слова", а таксама падрыхтавалі і паказалі лялечную пастаноўка "Зайчыкава хатка”.

IMG_20210219_210455_040.jpg

Для навучэнцаў малодшых класаў быў арганізаваны Дзень чытача. Дзеці наведалі сельскую бібліятэку, дзе пазнаёміліся з новымі цікавымі творамі на роднай мове, адказалі на пытанні віктарыны па ўжо знаёмых ім творах. Завершылася сустрэча з кнігай конкурсам малюнкаў “Мае любімыя героі”.

Дзень знаўцаў роднай мовы пад назвай “Скарбы роднай мовы” прайшоў у выглядзе інтэлектуальных спаборніцтваў. Навучэнцы 5 і 6 класаў паказалі свае веды і здольнасці ў час гульні “Багацце роднай мовы”. Вучні разгадвалі рэбусы, выконвалі заданні, дасланыя ім літаратурнымі і казачнымі героямі. Для старшакласнікаў у былі падрыхтаваны больш скдаданыя пытанні, звязаныя з нашай літаратурнай спадчынай. Вусны часопіс “Літаратурная спадчына” – гэта своесаблівы рахунак ведаў пра знакамітых пісьменнікаў Беларусі, іх творчасць.

IMG_20210219_210311_835.jpg

Дзень прызнанняў “Мову родную люблю” распачалі вучні 8 класа. У час адкрытага мікрафона “Чаму я размаўляю па-беларуску?” яны разважалі над тым, якое значэнне мае для іх беларускае слова, чаму мы павінны ведаць родную мову.

Завяршэнне тыдня адбудзецца ў Дзень роднай мовы усеагульнай акцыяй “З любоўю да роднага слова”, дзе вучні, настаўнікі  і ўсе работнікі школы змогуць выказаць свае адносіны да жывога, беларускага, роднага слова.