Дзень роднай мовы ў гімназіі

 

Дзень роднай мовы ў гімназіі

Общество
22.02.2021
1205
Да Міжнароднага дня роднай мовы ў гімназіі была арганізавана выстава, прысвечаная пісьменнікам-юбілярам Івану Шамякіну, Івану Мележу і Кандрату Крапіве, а таксама выстава “Родная мова ў малюнках”. Былі праведзены акцыі “Гавары са мной па-беларуску”, “Родны плэй-ліст” і “Я люблю сваю мову”.

1.jpg

Вучні з вялікім задавальненнем прымалі ўдзел у конкурсе сачыненняў і эсэ “Люблю цябе такой, якая ёсць зямля мая, зямля бацькоў маіх” і конкурсе “Падарожжа па краіне Арфаграфія”. На гадзіне роднай мовы “Жыве ў вяках беларускае слова” гіназісты змаглі паказаць сваё майстэрства ў чытанні вершаў беларускіх паэтаў пра мову. Літаратурная віктарына “Гучы, беларускае слова” і гульня “Паўтараем, на роднай мове размаўляем” далі магчымасць праверыць свае веды па беларускай мове, а таксама узбагаціць свой слоўнікавы запас. Былі таксама арганізаваны вясёлыя перапынкі “Цяпло роднага слова”, на якіх дэманстраваліся беларускамоўныя відэаролікі, гучалі песні на роднай мове.

2.jpg

Вучні сёмых класаў сталі ўдзельнікамі квэст-гульні “З родным словам па жыцці”. Гульня садзейнічала развіццю пазнавальнай актыўнасці, маўленчай культуры, творчых здольнасцей. Дзеці разгадвалі рэбусы, загадкі, шарады, складалі прыказкі. У выніку перамаглі сяброўскія адносіны і добры настрой. Вучні старэйшых класаў на літаратурнай імпрэзе памяці Я.Янішчыц “Паэтка з божай іскрай” змаглі яшчэ раз дакрануцца да творчай спадчыны паэткі. Гучалі вершы пра мову, маці, каханне, радзіму. Гімназісты яшчэ раз пераканаліся, наколькі багатая і прыгожая беларуская мова.

3.jpg

Праведзеныя мерапрыемствы пакінулі незабыўны след у душы кожнага вучня і настаўніка, бо гэта не проста святкаванне Дня роднай мовы, а найперш дотык да роднага і спрадвечнага.

5.jpg

Статьи по теме: