Слаўлю цябе, беларуская мова

 

Слаўлю цябе, беларуская мова

Общество
19.02.2021
4040
Хутка бягуць дні апошняга месяца зімы.  Набліжаецца  Міжнародны дзень роднай мовы.  З гэтай нагоды вучні прававога 9 класа сярэдняй школы № 7 Смаргоні наведалі гарадскую бібліятэку № 3, дзе сталі ўдзельнікамі цікавай імпрэзы “Слаўлю цябе, беларуская мова”, падрыхтаванай бібліятэкарамі гэтай установы.

1613679468016.jpg

Спачатку там гучалі вершы. Цудоўныя вершы пра родную мову. Дзеці яшчэ раз адчулі, якое мілагучнае наша слова. Як песня… Нездарма паэты параўноўваюць яго гучанне з перазвонам ручаёў і спевамі птушак.  Нават навукоўцы  згаджаюцца, што па мілагучнасці беларуская мова саступае толькі італьянскай.   Але, каб адчуць усю яе чароўнасць, неабходна чытаць творы на гэтай мове.

Затым была інтэрактыўная гульня “Знаўцы беларускай мовы”.  Яна  захапіла ўсіх без выключэння. Тут былі заданні на любы густ: шарады, рэбусы, метаграмы, загадкі. Не заўсёды адразу атрымоўвалася даць правільны адказ, але затое колькі новых эмоцый!

1613679468029.jpg

Наступнай старонкай быў прагляд пазнавальнага відэароліка, які раскрыў таямніцы шматлікіх слоў.

Хата… Канюшына… Жыта…

Бульба… Бусел… Шпак…

Мроя… Хлопец закаханы…

Цемра… Шлях дамоў…

Беларусь, ты збудавана

З беларускіх слоў! (Л. Дайнека)

Цяпер ужо дзевяцікласнікі дакладна могуць патлумачыць значэнні  такіх слоў, як імбрык, дыярыуш, крама і іншых.

1613679468021.jpg

З удзячнасцю вучні пакідалі бібліятэку.
Дзень роднай мовы асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы.