У рамках акцыі «Бяспека - у кожны дом!», якая праводзіцца ў раёне, смаргонскія выратавальнікі арганізуюць прафілактычныя мерапрыемствы з рознымі катэгорыямі грамадзян.
Выратавальнікі разам з актывістамі «Цёплага дома» раскрылі сакрэты бяспекі
Общество
26.01.2021
У тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва «Цёплы дом» работнікі МНС правялі інтэрактыўную гульню «Сакрэты бяспекі» з грамадзянамі пенсійнага ўзросту, якія наведваюць гурткі па інтарэсах і вядуць актыўнае жыццё. Разам успомнілі, якія правілы бяспекі неабходна ведаць і выконваць, каб у дом не прыйшла бяда, алгарытм дзеяння пры пажары, тэлефоны экстраных службаў рэагавання. Прысутным былі раздадзены наглядныя дапаможнікі з правіламі і рэкамендацыямі па прывядзенню свайго жылля ў пажарабяспечны стан. Завяршылася сустрэча канцэртнай праграмай творчага калектыву «Крынічанька».