Дыялогавая пляцоўка: гаворым пра будучыню

 

Дыялогавая пляцоўка: гаворым пра будучыню

Общество
25.01.2021
800
У суботу, 23 студзеня, у сярэдняй школе №7 Смаргоні ў межах работы рэспубліканскай дыялогавай пляцоўкі навучэнцы 10-11 класаў разам з настаўніцай гісторыі і грамадазнаўства Генуэфай Пешкур разважалі пра будучыню нашай краіны.

дети.jpg

Усе пытанні, прапанаваныя да разгляду, выклікалі ў старшакласнікаў шчырую цікавасць. Па пытанні аб шляхах партыйнага будаўніцтва і механізмах пераходу да змяшанай выбарчай сістэмы прагучала прапанова стварыць умовы для павышэння ролі палітычных партый у жыцці грамадства, а таксама ўнесці адпаведныя змены ў выбарчае заканадаўства.

Наконт смяротнага пакарання старшакласнікі аднагалосна выказаліся за паступовы зыход ад яе прызначэння. На думку вучняў, такое рашэнне абавязкова павысіць аўтарытэт дзяржавы на міжнароднай арэне.

Адносна права ўласнасці на зямлю старшакласнікі пажадалі больш актыўна і бесперашкодна надзяляць ім фермераў, якія ўжо зарэкамендавалі сябе як руплівыя гаспадары. Рашэнне такіх зямельных пытанняў яны лічаць неабходным перадаць у паўнамоцтвы мясцовых органаў улады.

Парадак фарміравання і паўнамоцтваў органаў тэрытарыяльнага самакіравання, пераразмеркаванне функцый выканкамаў і мясцовых Саветаў дэпутатаў выклікаў найбольшыя спрэчкі. Тым не менш, вучні прыйшлі да адзінага рашэння – надзяліць найбольшымі паўнамоцтвамі Саветы базавага тэрытарыяльнага ўзроўню (гарадоў абласнога падпарадкавання і раённых) і першаснага тэрытарыяльнага ўзроўню (сельскіх, пасялковых, гарадоў раённага падпарадкавання), а таксама пашырыць дзейнасць пасялковых старастаў і па магчымасці аплачваць гэтую пасаду.

Не засталося па-за ўвагай і пытанне змены адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ўладкавання Рэспублікі Беларусь. Нашы старшакласнікі лічаць, што трэба захаваць былую колькасць абласцей, а вось малыя раёны можна далучыць да больш буйных альбо, па магчымасці, іх аб’яднаць.

«Маладосць шчаслівая тым, што ў яе ёсць будучыня», – пісаў рускі класік Мікалай Гогаль. Хочацца верыць, што будучыня нашых дзяцей будзе светлай і радаснай, бо ўжо цяпер яны самі спрабуюць зрабіць яе такой.