Калекцыя мумі-троляў завітала ў Залессе

 

Калекцыя мумі-троляў завітала ў Залессе

Общество
30.11.2020
2428

У суботу, 28 лістапада, вучні пачатковых класаў Залескай сярэдняй школы мелі магчымасць пазнаёміцца з коміксамі фінскай мастачкі і пісьменніцы Тувэ Янсан. Незадоўга да гэтага выстава экспанавалася ў Смаргонскай гімназіі і ў раённай дзіцячай бібліятэцы.

Шмат пакаленняў дзяцей розных краін свету выгадаваліся на коміксах Тувэ Янсан, якая прыдумала даліну мумі-троляў і распавяла пра жыццё насельнікаў гэтай фантастычнай краіны ў сваіх 15 кніжках коміксаў. Кніжкі, праілюстраваныя самой Янсан, білі рэкорды па папулярнасці ў 50-60 гады мінулага стагоддзя, разыходзіліся шматмільённымі накладамі па ўсяму свету. Напрыклад, адзін толькі “Капялюш чараўніка” быў перакладзены на 34 мовы. Усяго пра мумі-троляў Янсан напісала 8 аповесцей, 4 кніжкі ў малюнках, п’есы для тэатра і нават мюзікл “Мумі-опера”.

127798949_193042039190629_4931434147697247698_n.jpg

Пра творчасць Тувэ Янсан і створаных ёю казачных персанажаў распавяла перакладчыца, каардынатар праектаў Аддзялення пасольства Фінляндыі ў Беларусі Вольга Рызмакова. Але не толькі пра пісьменніцу, мастачку і яе творчасць расказвалі госці школьнікам падчас сустрэчы. Прысутныя больш даведаліся пра Фінляндыю, яе гісторыю, клімат, культуру.

128662952_292907252057183_6073946893481524077_n.jpg

Пасля азнаямлення з традыцыямі Фінляндыі выступоўца расказала гісторыю стварэння краіны мумі-троляў. Затым з дзецьмі правялі віктарыну. Самыя ўважлівыя і знаходлівыя атрымалі падарункі. А напрыканцы сустрэчы ўсе мелі магчымасць сфатаграфавацца з вялікай роставай лялькай мумі-тролем.

128076393_199931691615287_9185854295117158189_n.jpg

Выстава калекцыі коміксаў стала магчымай дзякуючы аддзяленню пасольства Фінляндыі ў Рэспубліцы Беларусь. Раней яна знаходзілася ў Санк-Пецярбурзе. Мерапрыемства прайшло пры садзейнічанні актывістаў раённага аддзялення грамадскай арганізацыі “Беларуская асацыяцыя маладых хрысціянскіх жанчын” і тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання “Цёплы дом”.

128423090_726113348032051_2033906116096798470_n.jpg

128157371_221283762690133_2406244580354927084_n.jpg

128508584_212937733758661_561382356535672458_n.jpg

Ала СТРАШЫНСКАЯ.

Фота аўтара.

Статьи по теме: