Канікулы ў радасць!
Хутка праляцела першая чвэрць, і настаў час восеньскіх канікул. У канікулярны час былі ўключаны рознабаковыя мерапрыемствы для ўсіх узростаў навучэнцаў Войстамскай БШ.
Для пачатковай школы вольны час быў насычаны гульнявымі праграмамі, у тым ліку на свежым паветры. Настаўнікамі пачатковых класаў былі праведзены такія мерапрыемствы, як конкурс малюнкаў “Дары восені” і “Хачу быць здаровым”, спаборніцтвы “Самыя лоўкія”, “Гульня запрашае ўсіх”, арт-тэрапія “Размалёўка антыстрэс”, прагулкі на свежым паветры “Назіраем за прыродай”, гадзіна дызайну “Свята сваімі рукамі”.
Не прыйшлося сумаваць і старэйшым школьнікам. Для іх прайшлі мерапрыемствы: музейны ўрок “Сцяжынкамі малой Радзімы”, турнір па шашках, шахматах, літаратурная гасцёўня “Мой край у літаратуры”, віртуальнае падарожжа па Смаргонскаму раёну. Таксама навучэнцы наведвалі заняткі па інтарэсах.
Восеньскія канікулы вельмі кароткія, але нават адзін тыдзень займальнага і рознабаковага адпачынку дапаможа дзецям вярнуцца да заняткаў у добрым настроі, з новымі сіламі і з незабыўнымі ўражаннямі.
А. ЯРОЎСКАЯ,
класны кіраўнік 4 класа Войстамскай БШ.