Сакрэт маладосці душы

 

Сакрэт маладосці душы

Общество
16.10.2020
1023

Смаргонскае прадпрыемства меліярацыйных сістэм – гэта арганізацыя, дзе працуюць пераважна мужчыны. Але ў калектыве ёсць і прадстаўніцы слабай паловы чалавецтва. Сярод іх Ірына Страшынская і Валянціна Верамей – прыгожыя і ўсмешлівыя працаўніцы, душа калектыву.

Так склалася, што абедзве жанчыны нарадзіліся ў пачатку кастрычніка. Гэты год для кожнай з іх – юбілейны. З прыгожымі датамі Ірыну Страшынскую і Валянціну Верамей павіншаваў старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Віталь Івашка.

IMG_4687.JPG

Валянціна Верамей – майстар ПМС, па сумяшчальніцтву – старшыня пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі. Стаж работы на прадпрыемстве – больш за 20 гадоў. Пачынала інжынерам па гідралогіі, затым была інжынерам па кадастру, а з 2003 года займае пасаду майстра. У абавязкі Валянціны Зігмундаўны ўваходзіць арганізацыя работ на аб’ектах, вядзенне дакументацыі. Нягледзячы на тое, што асноўную частку рабочага дня жанчына праводзіць на аб’ектах, яна паспяхова спраўляецца і з абавязкамі прафсаюзнага лідара арганізацыі. Пастаянны кантакт з калегамі ў працэсе работы – гэта лепшы спосаб стварэння і падтрымання добразычлівай атмасферы ў калектыве.

Правая рука Валянціны Верамей у вырашэнні прафсаюзных пытанняў – казначэй прафкама Ірына Страшынская, якая працуе ў ПМС інжынерам па ахове працы. Ірына Пятроўна – адзін з самых вопытных работнікаў ПМС. Больш за 30 гадоў адпрацавала яна на прадпрыемстве. Жанчына ўжо дасягнула пенсійнага ўзросту, але на заслужаны адпачынак пакуль што не збіраецца. Яна адзначае, што вельмі прыемна адчуваць сваю запатрабаванасць. З кожным годам калектыў амалоджваецца, і калі працуеш сярод маладых людзей, то душой ніколі не састарэеш.

Таццяна ЧАРНЯЎСКАЯ.

Фота аўтара.