У Крэве прайшла Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя

 

У Крэве прайшла Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя

Общество
02.10.2020
2779

2 кастрычніка ў Крэве прайшла Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Другія крэўскія чытанні: гісторыя, археалогія, культурная спадчына Крэва”. У ёй удзельнічалі намеснік старшыні райвыканкама Ігар Шчасны, начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі Ганна Джумкова, навукоўцы са сталіцы і мясцовыя краязнаўцы.

Вяла гэта мерапрыемства начальнік аддзела культуры райвыканкама Таццяна Ражава. А пачалося яно з плянарнага пасяджэння, потым была праца ў секцыях, навуковая экскурсія ў Крэўскі замак, наведанне музея Крэўскай сярэдняй школы.

Пасля гэтага ўдзельнікі навукова-практычнай канферэнцыі пераехалі ў Смаргонь і паўдзельнічалі ў адкрыцці міні-выставы “Нечаканае Крэўскае гарадзішча” ў гісторыка-краязнаўчым музеі.

IMG_7197.JPG

IMG_7221.JPG

IMG_7216.JPG

IMG_7227.JPG

IMG_7238.JPG

IMG_7246.JPG

Юрый ЯНУШКЕВІЧ.

Фота аўтара.

Статьи по теме: