4 кастрычніка – Дзень настаўніка
4 кастрычніка – Дзень настаўніка
Паважаныя настаўнікі, работнікі сферы адукацыі і ветэраны педагагічнай працы!
Ад усёй душы віншуем вас з прафесійным святам!
У нас ёсць цудоўная нагода выказаць глыбокую ўдзячнасць нашым настаўнікам, успомніць першых настаўнікаў, якія сваім прыкладам вучылі нас быць добрымі, справядлівымі і чалавечнымі.
Цяперашні час прад’яўляе новыя патрабаванні. Сёння, калі асабліва востра стаяць пытанні канкурэнтаздольнасці айчыннай прадукцыі і імпартазамяшчэння, распрацоўкі прарыўных праектаў, многае залежыць ад далейшага развіцця сістэмы адукацыі.
Ваша прафесійнае майстэрства, цеплыня сэрцаў і душэўная чуласць дапамагаюць дзецям паверыць у сябе, творча самарэалізавацца, увасобіць у будучыні самыя смелыя і сучасныя ідэі.
Дарагія настаўнікі! Сваёй самаадданасцю, нястомнай працай і сталым творчым пошукам вы закладваеце асновы заўтрашняга дня. Дзякуй вам за адданасць прафесіі і клопат пра нашых дзяцей! Жадаем здароўя, шчасця, невычэрпнай энергіі і творчага росту.
Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.
Раённае аб’яднанне прафсаюзаў.
Раённы савет ветэранаў.