21 верасня – Міжнародны дзень міру. З нагоды гэтай даты ў КУП ДРАЦ “Лясная паляна” прайшла медыягадзіна “Мірная Беларусь”. Мерапрыемства спалучыла ў сабе і афіцыйнасць, і пяшчотную шчымлівасць.
Мірная і прыгожая краіна
Ладзіўся сход сіламі работнікаў клуба здраўніцы і дзяцей, што праходзяць аздараўленне ва ўстанове. Урачысты тон мерапрыемству надалі вынас Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь і гучанне Дзяржаўнага гімна. Шчырымі эмоцыямі напоўнілі сэрцы гледачоў кранальныя словы вядучых аб мінулым і сучасным нашай краіны. Пад зводамі ўтульнай актавай залы луналі песні і вершы аб любові да Радзімы, гучала замілаванасць мірным небам, прыгожымі беларускімі краявідамі.
Атмасфера мерапрыемства была натолена гонарам за Беларусь, за яе дасягненні, шчырых і працавітых людзей. Знітавала ў адно цэлае розныя пакаленні беларусаў агульнае выкананне Дзяржаўнага гімна напрыканцы праграмы.
Святлана ІЗАФАТАВА,
выхавацель КУП ДРАЦ “Лясная паляна”.