А мы жыта жалі, дажынкі святкавалі

 

А мы жыта жалі, дажынкі святкавалі

Общество
21.09.2020
1264

Адшумелі калоссямі паля, скончылі працу камбайны, і новым залатым дажджом пасыпалася збожжа ў засекі нашай краіны - час свята ўраджаю, хлеба, водара хлеба, смак хлеба, а тут ўсё: і ласкавы позірк нашых бацькоў, і шчаслівы смех дзіцяці, і нашыя клопаты, і радасць, і праца.

Каб нашы выхаванцы маглі з ранняга дзяцінства ведаць аб сваёй краіне, аб яе працавітым народзе, умелі разумець пявучую і меладычную беларускую мову, у дзяржаўнай установе адукацыі «Сольскі яслі-сад» з вясёлымі песнямі, танцамі і сапраўдным караваем адбылося фальклорнае свята «Дажынкі».

У гэты дзень на свяце прыгожыя дзяўчынкі-жнеі спявалі, жніво жалі, збіралі каласкі, а хлапчукі рабілі снапы. Жыцень, які завітаў на свята, дапамог апрануць жытнюю бабу (дажынкавы сноп) у кашулю, спадніцу, каласы павязаць хусткай і ўпрыгожыць рознакаляровымі стужкамі.

На пряцягу ўсяго свята гучалі беларускія песні “А мы жыта жалі”, “Вяночак”, “Ураджайная”. Разам з Алесяй і Жыценем нашы маленькія выхаванцы гулялі ў беларускія народныя гульні, адгадвалі загадкі, разглядвалі зерне і чыталі вершы. 

Але самым галоўным на свяце стала частаванне духмяным караваем з новага ўраджаю на ільняным ручніку.

IMG_20200920_221743_670.jpg

IMG_20200920_221914_419.jpg

IMG_20200920_222055_393.jpg

IMG_20200920_222230_539.jpg

IMG_20200920_222258_703.jpg

IMG_20200920_222332_480.jpg

Вольга  ШУЛЮК,

намеснік загадчыка

па асноўнай дзейнасці ДУА “Сольскі яслі-сад”.