6 верасня – Дзень работнікаў нафтавай, газавай і паліўнай прамысловасці
Прафесійныя веды, імкненне да дасягнення высокіх вынікаў, гатоўнасць вучыцца новаму, самааддача і строгая дысцыпліна вызначаюць работнікаў прадпрыемстваў нафтавай, газавай і паліўнай прамысловасці ў Смаргонскім раёне.
Дзякуючы дакладнай і зладжанай рабоце кожнага работніка забяспечваецца функцыянаванне прамысловай і сельскагаспадарчай галін Смаргоншчыны, сацыяльнай інфраструктуры. Складана ўявіць, колькі сіл, энергіі, ведаў вам прыходзіцца прымяніць, каб дабіцца бесперабойнай і бяспечнай работы паліўнай і газавай гаспадаркі раёна. Вашы вытворчыя аб’екты з’яўляюцца прыкладам добраўпарадкавання і заслугоўваюць
самай высокай адзнакі.
У дзень прафесійнага свята прыміце словы шчырай удзячна- сці за прафесіяналізм і майстэрства, моцнага здароўя, дабрабыту і шчасця вам, вашым родным і блізкім.
Раённы выканаўчы камітэт. Раённы Савет дэпутатаў.
Раённае аб’яднанне прафсаюзаў. Раённы савет ветэранаў.