Дзень беларускага пісьменства адзначылі ў СШ №1

 

Дзень беларускага пісьменства адзначылі ў СШ №1

Общество
03.09.2020
4306
Дзень беларускага пісьменства – дзяржаўнае свята ў Рэспубліцы Беларусь, якое адзначаецца з 1994 года ў першую нядзелю верасня. Штогод свята ладзіцца ў новых гарадах з багатай гістарычнай спадчынай, даўніх цэнтрах асветы, культуры і кнігадрукавання. Гэта свята прызначана ўзвышаць прэстыж пісьменства як асновы шматвяковай культуры, узмацняць яго ролю ў духоўным жыцці грамадства, а таксама аддаць даніну павагі вялікім беларускім асветнікам.    

IMG-5a30585b8dd9bc4294ce3f0f2a67da11-V.jpg

Традыцыйна гэта свята адзначаецца і ва ўстановах адукацыі.  Вучні старэйшых класаў і настаўнікі беларускай мовы і літаратуры сярэдняй школы №1 падрыхтавалі літаратурна-музычную кампазіцыю “Светлы ж след будзе вечна жывым”, якую прысвяцілі 130-годдзю са дня нараджэння выдатнага беларускага паэта Максіма Багдановіча.

У мерапрыемстве актыўны ўдзел прынялі вучні 10 і 11  класаў, якія паведамілі , што розныя жыццёвыя цяжкасці (маці памерла, калі Максіму было пяць гадоў, потым сам цяжка хварэў) не сталі перашкодай у станаўленні беларускага паэта, публіцыста,  перакладчыка. Вучні  даведаліся, што свой паэтычны дар Максім Багдановіч пераняў ад сваёй прабабулі Рузі Осьмак, а  веды па літаратуры, гісторыі, этнаграфіі і фальклору беларускага народа атрымаў ад свайго бацькі, навукоўца Адама Багдановіча.

IMG-3dfd74019a0c006efc3ec1fbde451c61-V.jpg

На імпрэзе нашы вучні чыталі вершы паэта, а таксама іншых беларускіх пісьменнікаў, якія прысвяцілі свае творы Максіму Багдановічу,  слухалі песні “Слуцкія ткачыхі”, “Зорка Венера.

Гэта мерапрыемства дапамагло вучням яшчэ раз  дакрануцца да культуры роднага краю, даведацца больш аб жыцці нашых выдатных суайчыннікаў, захапіцца прыгажосцю і багаццем роднай мовы.

Марыя КУЗЬМІЧ,  

настаўніца беларускай мовы і літаратуры СШ №1.