Лета – час адпачынку

 

Лета – час адпачынку

Общество
31.08.2020
717

Падчас летніх канікул педагогі ДУА “ВПК Крэўскі яслі-сад - сярэдняя школа” арганізавалі дзіцячыя тэматычныя пляцоўкі па месцы жыхарства. Такія пляцоўкі працавалі ў аграгарадках Крэва і Ракаўцы, у вёсцы Мілейкава. Педагогі праводзілі мерапрыемствы на свежым паветры, выконваючы ўсе неабходныя меры бяспекі.

deca13d6-7e21-46a1-9bf2-07fae819659f.png

Найбольш папулярнымі ў малодшых школьнікаў былі спартыўныя спаборніцтвы: міні-футбол, эстафеты, скачкі праз скакалку і многае іншае. Аднак не менш цікавымі былі такія мерапрыемствы, як псіхалагічная гульня “Востраў шанцавання”, конкурс малюнкаў “Мая бяспека летам”,  гульнявая праграма “У коле сяброў”, занятак з элементамі арттэрапіі “Падарункі добрых фей” і іншае.

fd49c7fe-4acd-40e9-99eb-0467c1dc591d.png

Не засталіся без увагі і старшакласнікі. Для іх працавала моладзевая пляцоўка на школьным стадыёне і ў спартыўнай зале. Члены ГА “БРСМ” і ГА “БРПА” прымалі ўдзел у акцыі “Абеліск”: займаліся добраўпарадкаваннем тэрыторыі каля помніка загінуўшым аднавяскоўцам у гады Вялікай Айчыннай вайны; наведвалі адзінокіх састарэлых людзей і аказвалі ім пасільную дапамогу.

b6caf396-469c-440f-8741-977ed280745f.png

Лета закончылася. Аднак успаміны пра летні адпачынак будуць саграваць сэрцы дзяцей і педагогаў да наступных летніх канікул.

Т. А. ШАЎЦОВА,

педагог-арганізатар Крэўскай СШ.

Статьи по теме: