23 ЖНІЎНЯ – ДЗЕНЬ РАБОТНІКАЎ ДЗЯРЖАЎНАЙ СТАТЫСТЫКІ

 

23 ЖНІЎНЯ – ДЗЕНЬ РАБОТНІКАЎ ДЗЯРЖАЎНАЙ СТАТЫСТЫКІ

Общество
23.08.2020
1686

Паважаныя работнікі і ветэраны органаў дзяржаўнай статыстыкі!

Віншуем вас з прафесійным святам!

Толькі прадстаўнікі вашай прафесіі могуць за лічбамі бачыць агульную карціну, вызначыць кірунак, разгадаць тэндэнцыі. Праца вашай службы надзвычай патрэбна для прыняцця любога дзяржаўнага рашэння, цікавая і запатрабаваная ў прадпрымальніцтве, навуцы, адукацыі і іншых сферах.

За кожным статыстычным паказчыкам, за кожнай лічбай і аналітычнай высновай - карпатлівая праца і асабістая адказнасць.

Жадаем вялікага натхнення, каб з лёгкасцю працаваць на любімай ніве, а таксама дабра, шчырасці, працвітання. Няхай у вас усё ладзіцца, а лічбы ведаў у вашых руках прыносяць фінансавы дабрабыт.

Раённы выканаўчы камітэт. Раённы Савет дэпутатаў.

Раённае аб’яднанне прафсаюзаў. Раённы савет ветэранаў.