Дзень будаўніка на філіяле “Сілікатабетон”
Общество
07.08.2020
Урачысты сход, прысвечаны прафесійнаму святу – Дню будаўніка, адбыўся на прадпрыемстве “Смаргоньсілікатабетон”
Дырэктар філіяла “Смаргоньсілікатабетон” Алена Ярмак, віншуючы прысутных, заўважыла, што людзі шчаслівыя, калі маюць свой дом. Таму працаўнікі прадпрыемства, якое вырабляе будаўнічыя матэрыялы для дамоў, якраз і дапамагаюць ім адчуць сябе шчаслівымі.
Тых, хто здабывае штодзённа шчасце для іншых, віншавалі і ўшаноўвалі намеснік старшыні Смаргонскага райвыканкама Дзмітрый Станкевіч, намеснік генеральнага дырэктара ТАА “Красносельскстройматериалы” Аляксей Пятроў. Перадавікі вытворчасці і лепшыя працаўнікі завода ўзнагароджаны граматамі, падзячнымі лістамі.
Ала СТРАШЫНСКАЯ.
Фота аўтара.