Пчолка Марылька

 

Пчолка Марылька

Общество
08.08.2020
834

Жыла-была пчолка Марылька. Кожны дзень яна лятала з кветкі на кветку і збірала няктар.

Аднойчы раніцай пчолка вырашыла паляцець далёка праз поле, бо яе прывабіў цудоўны пах. Яна ўсё ляцела і ляцела, пакуль не апынулася ў прыгожым садзе. Бялюткімі і ружовымі кветачкамі цвілі яблыні і грушы. А пах стаяў такі, што ў Марылькі аж дух заняло!

Над садам звінеў роўны гул, бо тут было вельмі шмат пчолак. Яны завіхаліся над кветачкамі і па-свойму спявалі. Пчолка Марылька адчула сябе вельмі шчаслівай, душа яе радавалася.

- Як тут прыгожа, весела, дружна жывецца!

І яна заспявала:

- Ах, як тут прыгожа,

весела жывецца!

Такі пах духмяны –

песня з сэрца льецца.

Голас Марылькі далучыўся да іншых галасоў і пчаліны хор загучаў яшчэ мацней.

Паліна РУБЧЭНЯ,

(7 гадоў).